Сінгапур перажыў найбуйнейшую кібератаку ў сваей гісторыі

У Сінгапуры праз Інтэрнэт былі скрадзеныя асабістыя дадзеныя 1,5 млн чалавек — у тым ліку прэм'ер-міністра. Аб гэтым учора паведаміла Міністэрства аховы здароўя краіны.

Хакеры ўзламалі базу дадзеных аднаго з двух найбуйнейшых дзяржаўных медычных дэпартаментаў SingHealth, скралі імёны і адрэсы пацыентаў за перыяд з 1 мая 2015 па 4 ліпеня 2018, паведамляе Беларускі партызан.

Улічваючы, што ў Сінгапуры пражывае 5,8 млн. чалавек, дзеянні кіберзлачынцаў закранулі амаль чвэрць насельніцтва. Сярод пацярпелых апынуўся нават прэм'ер міністр краіны.
Улады заверылі, што дыягназы, вынікі аналізаў і медычныя заключэнні скрасці ці змяніць злаўмыснікам не атрымалася.

Гэтая атака ўжо названая найбуйнейшай у гісторыі Сінгапура. Агенцтва кібербяспекі паведаміла, што дзеянні хакераў былі мэтанакіраванымі і добра спланаванымі. Аб падазроных пакуль гаворкі не ідзе. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: