Сям'я Джорджа Флойда атрымае $ 27 млн ад уладаў горада Мінеапаліса

Гарадскія ўлады Мінэапаліса ў дасудовым парадку дамовіліся з сям'ёй Джорджа Флойда, які загінуў падчас затрымання паліцыяй у траўні мінулага года, аб выплаце 27 млн даляраў і спыненні грамадзянскага пазову.

Паралельна ідзе крымінальны працэс над былым паліцыянтам Дэрэкам Шавінам, абвінавачаным у забойстве Джорджа, паведамляе «Руская служба BBC».

Зараз ідзе адбор прысяжных, а слуханні пачнуцца 29 сакавіка. Ужо зацверджаны шэсць з 12 засядацеляў.

Выплата кампенсацыі сям'і Флойда для спынення грамадзянскай справы была аднагалосна зацверджаная ў гарадскім савеце Мінеапаліса.

Гэта рэкордная кампенсацыя ў гісторыі штата Мінесота.

«Тое, што самая вялікая дасудовая выплата ў справе аб гвалтоўнай смерці будзе [кампенсацыяй] за жыццё чарнаскурага мужчыны — важны сігнал аб тым, што жыцці чарнаскурых важныя і паліцэйскі гвалт супраць людзей усіх колераў скуры павінен спыніцца", — сказаў адвакат сям'і Флойда Бэн Крамп.

Нагадаем, Флойд памёр пасля таго, як пры яго затрыманні 25 траўня 2020 года былы паліцэйскі Дэрэк Шавін ужыў жорсткі задушлівы прыём. 26 траўня ўсіх чатырох паліцэйскіх, якія ўдзельнічалі ў арышце афраамерыканца, звольнілі. Шавіну прад'явілі абвінавачванні ў ненаўмысным забойстве.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: