Сяргей Лаўроў: «Заклікаем заходніх спонсараў Кіева суцішыць украінскія ўлады»

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў выказаўся пра канфлікт у Чорным моры. Ён назваў інцыдэнт у Керчанскім праліве «адназначнай правакацыяй» Кіева.



Паводле слоў Лаўрова, Украіна парушыла нормы міжнароднага права і стварыла пагрозу для руху караблёў у раёне праліва. «Парушэнне адбылося, прычым адбылося досыць небяспечнымі метадамі — манеўраванне ў вузкім праліве, вядома, магло ствараць і стварала пагрозу і рызыкі для нармальнага руху суднаў па гэтай акваторыі», — заявіў Лаўроў.

Увядзенне ваеннага становішча на Украіне кіраўнік расійскага МЗС назваў спробай Кіева «выруліць» з сітуацыі, «якая насельніцтвам успрымаецца ўсё больш негатыўна». «Ужо, вы ведаеце, запушчаны працэс абвяшчэння ваенага становішча, ужо [сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр] Турчынаў сказаў, што так, гэта азначае, што выбары не будуць праводзіцца своечасова», — адзначыў Лаўроў.

Ён таксама заклікаў краіны Захаду ўтрымаць Кіеў ад абвастрэння канфлікту. «Жорстка заклікаем заходніх спонсараў Кіева ўсё ж такі суцішыць тых, хто спрабуе цяпер на ваеннай істэрыі зарабіць палітычныя пункты ў сувязі з надыходзячымі выбарамі ці іншымі падзеямі на Украіне», — сказаў Лаўроў.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: