Сяргея Ціханоўскага ўнеслі ў базу ўкраінскага «Міратворца»

25 ліпеня беларускага блогера, аўтара канала «Краіна для жыцця», затрыманага ў пачатку выбарчай кампаніі — 2020 Сяргея Ціханоўскага ўнеслі ў базу даных украінскага «Міратворца».
Сяргей Ціханоўскі

Сяргей Ціханоўскі

Прычынай пазначана «свядомае парушэнне Дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення ў захоплены расійскімі акупантамі Крым; удзел у спробах легалізацыі акупацыі АР Крым расійскімі захопнікамі». Па дадзеных сайта, у 2018 годзе Ціханоўскі наведаў Крым.

Сайт «Міратворац» вядомы публікацыямі, у якіх былі апублікаваныя асабістыя даныя журналістаў, сепаратыстаў ДНР і ЛНР і іншых грамадзян. Раней на сайце былі апублікаваныя спісы журналістаў, у тым ліку замежных, якія атрымлівалі акрэдытацыю ДНР і ЛНР, з указаннем іх кантактных даных, пасля чаго ў адрас некаторых з іх паступалі пагрозы.

Таксама ў базе «Міратворца» ў розны час былі расійскія палітыкі, прадстаўнікі шоу-бізнэсу, тэатра і кіно і інш.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: