Сястра Кім Чэн Ына перадала запрашэнне лідару Паўднёвай Карэі наведаць Пхеньян

Дэлегацыя Паўночнай Карэі, якая знаходзілася на адкрыцці зімовых Алімпійскіх гульняў, правяла перамовы з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
Пра гэта паведаміла ў нядзелю паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва ЦТАК. Дэлегацыю ўзначаліла малодшая сястра лідэра КНДР Кім Чэн Ына — Кім Ё Чжон. Як пішуць заходнія СМІ, КНДР распачала спробу «зачараваць і заінтрыгаваць паўднёвакарэйскую грамадзкасць».

Начальнік апарата прэзідэнта Паўднёвай Карэі правёў развітальную вячэру для дэлегацыі. Падчас прыёму Кім Ё Чжон заявіла, што ніколі не думала, што будзе наведваць Поўдзень Карэі, і многія рэчы ўяўляла сабе інакш, але ўбачыла шмат рэчаў, якія былі падобныя або выявіліся аднолькавымі, — сказала Кім Ё Чжон, прамаўляючы тост.

У суботу Кім Чжон Ё «ветліва» перадала асабістае пасланне ад паўночнакарэйскага лідэра прэзідэнту Паўднёвай Карэі і распавяла яму пра «намеры свайго брата», паведаміла агенцтва ЦТАК, аднак яно не ўдакладніла, у чым менавіта заключаюцца гэтыя намеры.

Паўднёвакарэйскія афіцыйныя асобы заявілі, што падчас перамоваў з дэлегацыяй КНДР у Сеуле ў суботу прэзідэнт Паўднёвай Карэі быў запрошаны ў Пхэньян.

Такі саміт, калі ён адбудзецца, стане першай міжкарэйскай сустрэчай у вярхах, пачынаючы з 2007 года.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!