Сястры Сянцова ўручылі прэмію Сахарава, якую рэжысёр атрымаў сёлета

Праваабарончая прэмія Еўрапарламента ўручана стрыечнай сястры асуджанага ў Расіі ўкраінскага рэжысёра Наталлі Каплан. Старшыня Еўрапарламента Таяні заявіў, што Сянцоў асуджаны ў Расіі па палітычных прычынах.
Дзмітрый Дзінзэ / Facebook

Дзмітрый Дзінзэ / Facebook

У Страсбургу прайшла цырымонія ўручэння прэміі Еўрапейскага парламента «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава за 2018 год, якой уганараваны ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў. Сам Сянцоў, які знаходзіцца ў расійскай калоніі, не змог прысутнічаць на цырымоніі асабіста, узнагарода была ўручана ў сераду, 12 снежня, яго стрыечнай сястры Наталлі Каплан.

Пры ўручэнні прэміі старшыня Еўрапарламента Антоніа Таяні заявіў, што Сянцоў мірна выказваў пратэст супраць анэксіі Крыма Расіяй, рашуча выступаючы за дэмакратыю і вяршэнства закона. За гэта ён быў асуджаны ў Расіі па палітычных прычынах, падкрэсліў Таяні.
Чытайце таксама: «Першы крок да свабоды»

«Выявіўшы мужнасць і рашучасць, падвергшы пагрозе ўласнае жыццё, рэжысёр Алег Сянцоў стаў сімвалам барацьбы за вызваленне палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў Расіі і ва ўсім свеце», — гаварылася ў паведамленні Еўрапарламента аб прысуджэнні прэміі.

Сянцова не ўдалося зламаць


Прымаючы ўзнагароду ў ходзе пасяджэння Еўрапарламента, Наталля Каплан распавяла дэпутатам, што пры допытах да Сянцова ўжывалі катаванні, каб дамагчыся ад яго прызнальных паказанняў, аднак рэжысёр застаўся непахісны. Пры гэтым факт катаванняў не быў улічаны ў ходзе судовага працэсу, падкрэсліла Каплан.

Алег Сянцоў у жніўні 2015 года быў прысуджаны ў Расіі да 20 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў стварэнні на тэрыторыі анэксаванага РФ паўвострава Крым тэрарыстычнай супольнасці. 14 траўня 2018 года рэжысёр абвясціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы вызваліць усіх украінскіх палітвязняў у Расіі. Праз 145 дзён, 5 кастрычніка, Сянцоў заявіў, што вымушаны спыніць галадоўку ў сувязі з пагрозай «гвалтоўнага кармлення».

Прэмія «За свабоду думкі», названая ў гонар савецкага фізіка і праваабаронцы Андрэя Сахарава, заснаваная Еўрапейскім парламентам у 1988 годзе, яе прысуджаюць людзям або грамадскім арганізацыям, якія вызначыліся ў справе абароны правоў чалавека і асноўных свабодаў. Памер прэміі складае 50 тысяч еўра.

DW

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: