Сёння 35-я гадавіна найдаўжэйшай забастоўкі ў ПНР

У 1981 годзе студэнты і працаўнікі Вышэйшай інжынернай школы ў Радаме пачалі страйк, які працягваўся 49 дзён


Сёння спаўняецца 35-я гадавіна найдаўжэйшай забастоўкі ў Польскай Народнай Рэспубліцы. 25 кастрычніка 1981 года студэнты і працаўнікі Вышэйшай інжынернай школы ў Радаме (200-тысячны горад у 100 кіламетрах ад Варшавы) пачалі страйк, які працягваўся 49 дзён.

Пратэст пачаўся пасля таго, як рэктарам ВНУ быў выбраны набліжаны да ўлад адстаўны палкоўнік, прафесар Міхал Хэбда (Michał Hebda). Студэнты і выкладчыкі не згадзіліся з гэтым і пачалі акупацыйную забастоўку. Пратэст стаў міжнародным, бо ў ім прынялі ўдзел студэнты з Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, якія вучыліся ў Радаме.

Пратэст закончыўся 13 снежня 1981 года пасля ўвядзення ў Польшчы ваеннага становішча.

У выніку пратэсту Міхал Хэбда быў вымушаны пакінуць пасаду рэктара.


www.radyjo.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!