Сёння распачаўся знакаміты карнавал у Венецыі (фота)

Штогод свята аб'ядноўвае сотні тысяч удзельнікаў з усяго свету. Размаляваныя маскі, раскошныя сукенкі, вір фарбаў, музыкі і танцы, містычныя прыгоды — чакаюць сотні тысяч удзельнікаў штогадовага Венецыянскага карнавалу.
pixabay

pixabay

Карнавалы налічваюць больш за тысячагадовую гісторыю, першы запіс пра Венецыянскі карнавал адносіцца да дакумента дожа Вітале Фальеру ў 1094 годзе, у якім гаворыцца пра масавыя забавы і дзе слова карнавал было ўпершыню ўзгадана.

Дзякуючы ананімнасці, гарантаванай маскамі і касцюмамі, карнавал рабіў роўнымі ўсе сацыяльныя слаі і нават дазваляў грамадскасці выстаўляць на пасмешчыча ўлады і арыстакратыю. Акрамя таго, карнавал — гэта апошні шанец як след павесяліцца перад Вялікім пастом. Назва свята паходзіць ад італьянскіх слоў саrnе (мяса) і vale (бывай).

У 2017 годзе карнавал пройдзе з 11 па 28 лютага. Задавальненне гэта не таннае — квіток каштуе каля 1000 еўра. Мы зрабілі для вас падборку фота Венецыянскага карнавалу з сацыяльных сетак.

See you soon in Venice 2017 ✌ #venezia #venice #italy #carnivalofvenice #carnavalvenise

A photo posted by Maelle Panda (@elleampanda) on

Weekend Mood on! #instastyle #carnivalofvenice #venezia #masquerade #partytime

A photo posted by La Fucina Dei Miracoli (@lafucinadeimiracoli) on


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: