Сёння ў Амстэрдаме, пройдзе акцыя салідарнасці з беларускім народам

Акцыя арганізаваная беларускай суполкай у Нідэрландах.


Беларуская суполка правядзе акцыю салідарнасці і падтрымкі беларускага народа, які, ужо трэці месяц, змагаецца за свабоду супраць рэпрэсіўнага рэжыму былога прэзідэнта Лукашэнкі, які, нягледзячы на прайграныя выбары, працягвае ўтрымліваць уладу шляхам дзяржаўнага тэрору.

Як заўважыў Марцін Лютар Кінг, несправядлівасць дзе-небудзь пагражае справядлівасці ўсюды, бо поспех рэжыму, якіх трымаецца выключна на гвалце, можа паказаць іншым рэжымам, што можна прыгнятаць народы беспакарана.

Арганізатары акцыі звяртаюць увагу на тое, што перамога народа яшчэ не дасягнутая. Нягледзячы на гэта, адвага беларусаў, якія працягваюць барацьбу выключна мірнымі метадамі, заслугоўвае павагі і падтрымкі міжнароднай грамадскасці.

Арганізатары заяўляюць, што тое, што адбываецца сёння ў Беларусі — гэта апафеоз паліцэйскага гвалту: на дадзены момант вядома пра больш чым тысячу выпадкаў катаванняў, а таксама тры выпадкі сэксуальнага гвалту і шэсць забойстваў. Удзельнікі акцыі паспрабуюць данесці, што гэта адбываецца прама зараз, у 21 стагоддзі, у геаграфічным цэнтры Еўропы, у краіне, якая мяжуе з краінамі ЕС.

Удзельнікі акцыі заклікаюць падтрымаць беларусаў у іх барацьбе і пажадаюць ім хутчэй дасягнуць пастаўленых мэтаў:
1. Адстаўка Лукашэнкі.
2. Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных.
3. Пакаранне ўсіх датычных да гвалту.
4. Правядзенне сумленных і празрыстых выбараў.

Удзельнікі акцыі збяруцца ў 14:00 на цэнтральнай плошчы Rembrandtplein ў Амстэрдаме. Удзельнікі збіраюцца раздаваць улёткі і буклеты з інфармацыяй аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Усяго ў акцыі збіраецца прыняць удзел каля 40 чалавек.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: