Сёння у Кіеве праходзіць інаўгурацыя Уладзіміра Зяленскага (анлайн)

Сёння, 20 траўня, — дзень інаўгурацыі шостага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Глядзіце анлайн-трансляцыю падзеі.

 Інаўгурацыя — урачыстая цырымонія ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы. Фота: kp.ua.

 У 10:00 пачалося ўрачыстае пасяджэнне Вярхоўнай Рады.

Таксама ў праграме інаўгурацыі Зяленскага запланавана прадстаўленне камандуючых ВСУ, узняцце дзяржаўнага сцяга і сустрэча з прадстаўнікамі замежных дэлегацый, піша tsn.ua

Рашэнне пра тое, што інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага адбудзецца 20 траўня, падтрымалі 315 народных дэпутатаў.

Зяленскі хацеў зладзіць інаўгурацыю 19 мая і сварыўся на гэты конт з дэпутатамі, у Вярхоўнай радзе былі ідэі нават правесці яе 28 траўня або 1 чэрвеня. Але зараз усе гэтыя спрэчкі завершаныя. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!