Сёння ў Маршы славы УПА ў Кіеве могуць прыняць удзел амаль 30 тысяч чалавек

Арганізатарамі шэсця з нагоды 75-годдзя стварэння УПА з'яўляецца «Нацыянальны корпус», «Правы сектар» і ВА «Свабода».
фота unian

фота unian

У Маршы славы Украінскай паўстанцкай арміі сёння ў Кіеве могуць прыняць удзел каля 30 тысяч чалавек. Як паведамляе unian.net, такое меркаванне ў ходзе брыфінгу пасля з'езду "Нацыянальнага корпуса" выказаў старшыня партыі Андрэй Бялецкі. "Ад «Нацкорпуса», наколькі мне вядома, ужо раніцай — больш за 20 тысяч. А ўсяго, я думаю, што марш перавысіць 20 тысяч — гэта 100 адсоткаў. Спадзяемся, што і 30. Гэта будзе самае магутнае аб'яднанае нацыяналістычнае мерапрыемства, мабыць, у гісторыі незалежнай Украіны", — сказаў ён.

Як паведамляецца на старонцы мерапрыемства ў Facebook, арганізатарамі шэсця з нагоды 75-годдзя стварэння УПА з'яўляецца «Нацыянальны корпус», «Правы сектар» і ВО «Свабода». Удзельнікі маршу збяруцца ля помніка Тарасу Шаўчэнку. У 16.00 пачнецца святочнае веча, пасля якога ў 16.45 адбудзецца брыфінг кіраўніцтва нацыяналістычных сіл — арганізатараў мерапрыемства. З парку Шаўчэнкі калона ўдзельнікаў пачне рух па бульвары Шаўчэнкі, праз Крэшчацік, Майдан Незалежнасці, Уладзімірскі спуск да Кантрактовай плошчы. На сайце «Свабоды» паведамляецца, што пасля маршу адбудзецца святочны канцэрт з удзелам гурта «Каму Уніз».
11 кастрычніка ў Дэпартаменце грамадскіх камунікацый КГГА паведамілі, што, паводле заяўкі, у Маршы славы УПА прымуць удзел 20 тысяч чалавек.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!