Сённяшні Халакост: як учыніць свет?

Сёння свет адзначае Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакоста. Але нават пасля асуджэння Халакоста злачынствы ў шырокіх маштабах на базе расізму, рэлігійнай нянавісці і падаўлення іншадумцаў працягваюцца і ў сучасным свеце. А нацызм, як ідэалагічную платформу, замяніў камунізм.
ClearWisdom.net

ClearWisdom.net

Гэтая дата была абвешчаная пасля таго, як Генеральная асамблея ААН прыняла 1 лістапада 2005 Рэзалюцыю № 60/7, у якой гаворыцца, што «Халакост, які прывёў да знішчэння адной траціны яўрэяў ды незлічонай колькасці прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, будзе заўсёды служыць усім людзям перасцярогай аб небяспецы, якую ўтойваюць у сабе нянавісць, фанатызм, расізм і прадузятасці...».

І тады як нацызм быў асуджаны афіцыйна і ў дачыненні да яго быў праведзены Нюрнбергскі трыбунал у 1946, злачынствы ў шырокіх маштабах на базе расізму, рэлігійнай нянавісці і падаўлення іншадумцаў працягваюцца і ў сучасным свеце. А нацызм, як ідэалагічную платформу, замяніў камунізм.

Практычна ўсе краіны, дзе камуністычная партыя з'яўляецца панавальнай, ушчамляюць правы сваіх грамадзянаў, і актыўна гэта робіць Кітай. З таго часу, як там у 1949 годзе да ўлады прыйшла камуністычная партыя, страшныя рэпрэсіі пачалі зведваць тыбетцы (у выніку чаго Далай Лама быў змушаны пакінуць Тыбет), нацыянальныя меншасці ўйгураў і хрысціянаў (у асноўным каталікоў). Але найбольш жорсткіх пераследаў зведваюць прыхільнікі Фалуньгун. Гэтыя людзі выконваюць практыкаванні аздараўляльнай гімнастыкі цыгун і прытрымліваюцца ў паўсядзённым жыцці праўдзівасці, дабрыні, цярпення – асноўнага прынцыпу Фалуньгун.
Гэтую шматлікую групу пачалі пераследваць у 1999 годзе, калі колькасць паслядоўнікаў вучэння перавысіла колькасць чальцоў кампартыі Кітая: 100 мільёнаў у параўнанні з 60 мільёнамі, паводле афіцыйнай статыстыкі.

І хоць вучэнне Фалуньгун (іншая назва Фалунь Дафа) з'яўляецца апалітычным, былы лідар кампартыі Кітая Дзян Цзэмінь угледзеў у нарастальнай папулярнасці Фалуньгун пагрозу ідэалагічнаму кантролю над масамі. Бо духоўнае ўдасканаленне несумяшчальнае з атэістычнай ідэалогіяй, якую прапагандуе кампартыя.

Шырокамаштабная кампанія рэпрэсій ахапіла ўсе пласты насельніцтва. Супраць гэтых людзей таксама была разгорнутая вялікая кампанія прапаганды. Усе партыйныя СМІ пачалі дыскрэдытаваць Фалуньгун, яго заснавальніка і паслядоўнікаў. Сфабрыкаваныя відэа транслявалі 24 гадзіны ў суткі па ўсіх тэлеканалах Кітая, а артыкулы з хлуснёй пра Фалуньгун распаўсюджвалі ва ўсіх выданнях. Гэтыя сфальсіфікаваныя паведамленні былі таксама вельмі распаўсюджаныя за мяжой, каб апраўдаць рэпрэсіі.

У той жа час шматлікія справаздачы праваабаронцаў аб прымяненні катаванняў у Кітаі сведчаць аб тым, што рэпрэсіўная палітыка кампартыі ў дачыненні да сваіх грамадзянаў не слабее. Нароўні з фізічным збіццём ды выкарыстаннем псіхатропных рэчываў, якія руйнуюць псіхіку, прыхільнікаў Фалуньгун выкарыстоўваюць як донараў жыццёва важных органаў. Такім чынам нявінныя людзі ператварыліся ў банк жывых донараў, якіх у любы момант могуць забіць дзеля перасадкі іх печані, сэрца або рагавіцы вока. Гэтыя злачынствы, якія здзяйсняе кітайскі камуністычны рэжым, былі выкрытыя ў рэзалюцыях Еўрапарламента 2013 года, а таксама Кангрэсу ЗША 2016 года.

Штодня паступаюць новыя паведамленні пра арышты і катаванні прыхільнікаў Фалуньгун. Некаторым з іх атрымліваецца выехаць з КНР ды распавесці пра перажытае.

Адна з іх – Інь Ліпін, ёй удалося выехаць з Кітая ў Злучаныя Штаты і выступіць сведкай на слуханні Выканаўчай камісіі Кангрэсу ЗША па пытаннях Кітая на Капіталійскім пагорку.

Яе арыштоўвалі сем разоў, шмат разоў катавалі, даводзячы да мяжы смерці. Тройчы яе адпраўлялі ў выпраўляльна-працоўныя лагеры. Яна сказала: «У лагеры Масаньдзя я была прывязаная да ложка і мне ўводзілі невядомыя прэпараты на працягу двух месяцаў. У выніку, я часова аслепла. Мяне шмат разоў сілком кармілі, за што я знаходзілася на мяжы смерці».

«У выпраўляльна-працоўным лагеры Ляоян пасля трох дзён прымусовай працы мае валасы пасівелі. Мы павінны былі загрузіць восем тон стальных брускоў на грузавікі камандай з чатырох чалавек. Я таксама пракладала чыгункі ды працавала з азбестам і мяшкамі з цэментам без маскі. Увечары нам не дазвалялі адпачываць. Мы звязвалі кветкі да 02:00 ночы. Усё маё цела так балела, што я не магла нават дабрацца да ложка ў начны час», – распавяла жанчына.

Інь Ліпін дадала: «З практыкоўцаў Фалуньгун, якіх я ведаю асабіста, дзясяцера былі закатаваныя да смерці. Трыццаць былі даведзеныя катаваннямі да псіхічнага разладу. Ван Дзэ была адной з іх. Яна памерла ў мяне на руках 21 красавіка 2012 года».

Жанчына бачыла, як паслядоўнікаў Фалуньгун падвяргалі катаванням, ад якіх яны страчвалі прытомнасць. Яна сказала: «Мы абяцалі адно аднаму, што той з нас, хто выжыве, выкрые пераследы перад усім светам. Сёння я кажу пра іх, назаўжды маўклівых ахвяраў».

У красавіку 1944 года, калі Альфрэд Ветцлер і Рудольф Врба, якія ўцяклі з фашысцкіх катавальняў, паведамілі пра існаванне лагераў смерці, ім не паверылі. У іх не было доказаў. Хіба такое можа адбывацца ў цывілізаванай Нямеччыне? Пасля гэтага ў Асвенцыме загінула каля 500 тыс. чалавек.

Адзін з аўтараў незалежнай справаздачы аб здабыванні органаў у паслядоўнікаў Фалуньгун, былы дзяржсакратар Канады Дэвід Кілгур, адзначае, што кожны дзень на аперацыйным стале гіне каля 25 прыхільнікаў гэтай практыкі. Але што робіць свет? Ці не паўтарае ён тыя ж памылкі, дапушчаныя падчас нацызму, калі з-за абыякавасці было страчана столькі жыццяў?

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: