СК Расіі завёў крымінальную справу на Міністра абароны Украіны

Следчым Камітэт (СК) Расіі ўзбудзіў крымінальную справу супраць Міністра абароны Украіны Сцяпана Палтарака і іншых высокапастаўленых вайскоўцаў краіны. Сілавікі абвінавачваюцца ў адкрыцці агню на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей.


Фота: REUTERS

Фота: REUTERS


СК устанавіў, што Палтарак і яго супрацоўнікі неаднаразова парушалі Пагадненне паміж Украінай, ЛНР і ДНР аб спыненні агню ў некаторых раёнах паўднёвага-усходу Украіны. У прэс-службе ведамства паведамілі, што на гэтай тэрыторыі шмат разоў абстрэльвалі грамадзянскія аб'екты.

«У выніку артылерыйскіх абстрэлаў часткова і цалкам разбурана больш за 183 аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры і жыццезабеспячэння паўднёва-усходу Украіны, загінула 7 грамадзянскіх асоб, 74 — нанесена шкода здароўю рознай ступені цяжкасці, у тым ліку 7 непаўналетнім», — паведамілі ў СК.

У ведамства ёсць доказы датычнасьці Паўтарака і чатырох яго супрацоўнікаў да абстрэлаў.

Раней у ДНР кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Аляксандр Захарчанка трапіў пад абстрэл, але не пацярпеў.


Паводле kp.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: