СК РФ: расследаванне гібелі журналістаў у ЦАР — спроба «апраўдаць пралікі»

Следчы камітэт Расіі пракаментаваў апублікаваныя цэнтрам «Дасье» вынікі расследавання гібелі расійскіх журналістаў у ЦАР.

Фота: News Front

Следчы камітэт Расіі пракаментаваў апублікаваныя цэнтрам «Дасье» вынікі расследавання гібелі расійскіх журналістаў у ЦАР.

У прыватнасці, СК сцвярджае, што кіроўца журналістаў ніяк не быў звязаны з жандармерыяй. У расследаванні цэнтра «Дасье» гаварылася, што кіроўца раней служыў у жандармерыі, а падчас паездкі расійскіх журналістаў у ЦАР пастаянна знаходзіўся на сувязі з дзеючым жандарам Эмануэлем Катофіам.

У сваю чаргу, вынікае з матэрыялаў расследавання, Катофіа падтрымліваў пастаянную сувязь з расіянінам, як мяркуецца звязаным з Прыватнай вайсковай кампаніі (ЧВК) «Вагнер» і структурамі бізнесоўца Яўгена Прыгожына.

Следчы камітэт таксама заявіў, што мэта падобных расследаванняў — «апраўдаць уласныя пралікі пры падрыхтоўцы небяспечнай паездкі, аддаючы перавагу вылучаць уласныя версіі і вінаваціць у гэтым тых, хто не мае дачынення».

Забітыя ў ЦАР расійскія журналісты Архан Джэмаль, Аляксандр Растаргуеў і Кірыл Радчанка працавалі над дакументальным фільмам пра наёмнікаў з Прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», звязанай, як мяркуецца, з Яўгенам Прыгожыным.

Пасля выхаду расследавання цэнтра «Дасье» РІА ФАН ( «Федэральнае агенцтва навінаў»), якое таксама звязваюць з Прыгожыным, звярнулася да СК Расіі з адкрытым лістом з просьбай праверыць дакладнасць апублікаваных матэрыялаў. Аўтараў расследавання ў лісце называюць «ашуканцамі».

Паводле meduza.io


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!