Скандал з Маккеем можа паўплываць на перспектывы незалежнасці Шатландыі

Дэрэк Маккей, міністр фінансаў ва ўрадзе Шатландыі, які фармуе Партыя нацыяналістаў (SNP), падаў у адстаўку па выніках гучнага скандалу, калі ўсе даведаліся, што ён адправіў 270 паведамленняў у Facebook і Instagram 16-гадоваму хлопчыку. Па словах Маккея, той быў «вельмі мілым».

Аднак адстаўкай і ганьбай для Маккея справа не скончылася. Зараз усе заінтрыгаваныя: як паўплывае скандал на перспектывы рэферэндуму аб выхадзе рэгіёну са складу Вялікабрытаніі? Шатландскі прэм’ер раней анансавала правядзенне ўсеагульнага апытання, абапіраючыся на замеры грамадскіх настрояў.

Незадаволенасць шатландцаў Brexit, як паказвала сацыялогія, можа дапамагчы нацыяналістам выйграць плебісцыт. Усю тую пастараль нацыяналістам сапсавалі паводзіны Маккея. У сувязі з гэтым у праціўнікаў шатландскай незалежнасці з’явілася надзея, што ў новых умовах «маральна карумпаваная» SNP прытармозіць з рэферэндумам.

Зрэшты, пакуль такія сцверджанні застаюцца на ўзроўні гіпотэзы. Па-першае, SNP без стратаў выйшла з куды больш буйнога секс-скандалу, фігурантам якога быў папярэдні лідар партыі Алекс Салмонд. Яго абвінавацілі ў 14 выпадках заляцанняў да жанчын. Па-другое, пакуль ніякай рэальнай альтэрнатывы SNP апазіцыйныя лейбарысты і кансерватары прапанаваць не могуць. Можна прагназаваць, што пасля паўзы тэма незалежнасці зноў набудзе актуальнай.

Паводле замежных СМІ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: