Скарбніцу каралёў у Дрэздэне абакралі на мільярд еўра

У Дрэздэне ў панядзелак, 25 лістапада, невядомыя патрапілі ў найбуйнейшы ў Еўропе збор старадаўніх ювелірных вырабаў "Зялёны звод" (Grünes Gewölbe). Меркавана, былі скрадзеныя ўпрыгажэнні на агульную суму каля мільярда еўра.

Адзін з экспанатаў “Зялёнана зводу”. Маўр са смарагдавым штуфам (гэта значыць буйным сколам, кавалкам горнай пароды або мінералаў) быў створаны, меркавана, у 1724 годзе. На гэтым здымку бачна, як багата ўпрыгожана фігура маўра смарагдамі, сапфірамі, рубінамі, тапазамі і гранатамі. Фота  www.dw.com

Злодзеі патрапілі ў скарбніцу саксонскіх каралёў «Зялёны звод» у Дрэздэне. Скрадзеныя экспанаты каштавалі каля мільярда еўра. Дакладную суму шкоды і пералік скрадзенага усталёўваюць, паведамляе нямецкая таблоід Bild. Гаворка ідзе пра дыяменты і антычныя ўпрыгожванні. Верагодна, гэта злачынства стане найбуйнейшым крадзяжом прадметаў мастацтва ў пасляваеннай гісторыі.

Крадзеж адбыўся каля пяці раніцы 25 лістапада. Злодзеі патрапілі ў музей, адкруціўшы некалькі кратаў з акна першага паверха. Перад гэтым яны падпалілі трансфарматар — будынак музея быў пазбаўлены электрычнасці, і сігналізацыя не спрацавала.

Меркаваныя злачынцы, аднак, патрапілі на камеру відэаназірання: на запісах відаць, што злодзеяў было некалькі.

Саксонскі міністр унутраных спраў Роланд Велер назваў 25 лістапада «горкім днём для культурнай спадчыны» Саксоніі. У крадзяжы ён бачыць «замах на культурную самабытнасць усіх саксонцаў».

На думку прэм'ер-міністра Саксоніі Міхаэля Крэчмера, абакралі не толькі дзяржаўны музей Саксоніі, «але і ўсіх саксонцаў».




«Зялёны звод» — адна з найбуйнейшых у Еўропе калекцый каштоўнасцяў, яна налічвае чатыры тысячы ювелірных упрыгожванняў, яе заснаваў саксонскі курфюрст Аўгуст у XVII стагоддзі. З 1697 года курфюрст Саксоніі стаў таксама каралём Рэчы Паспалітай, прычым для таго, каб заняць польскі пасад пратэстант Аўгуст прыняў каталіцызм.

Спецыяльна для каранацыі курфюрста Аўгуста была выраблена гэтая карона.

 

Паводле meduza.io, www.dw.com

Фота  www.dw.com



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: