«Слава Ганконгу!» — гімн ганконгскіх пратэстоўцаў заваёўвае вуліцы і Youtube

Больш за тры месяцы прыхільнікі дэмакратыі ў паў-аўтаномным кітайскім горадзе Ганконг праводзілі дэманстрацыі з шэрагу нагодаў, у тым ліку патрабуючы ўсеагульнага выбарчага права і адмены закону аб экстрадыцыі ў Кітай. Час ад часу пратэст рабіўся гвалтоўным. А ў апошнім тыдні дэманстранты знайшлі яшчэ адну рэч, якая іх яднае: агульнае спяванне гімну "Слава Ганконгу".


На мінулым тыдні ў бліскучых гандлёвых цэнтрах Ганконгу цэлыя натоўпы спявалі гэты гімн са словамі "Дзеля Ганконгу, няхай уладарыць свабода".

"Я хацеў, каб была мелодыя, якая аб'яднае ўсіх пратэстоўцаў, нават тых, што не ўдзельнічаюць у нашай кампаніі", — сказаў кампазітар, аўтар гімну які прадставіўся як Томас, бо баіцца пераследу з боку ўладаў. "Я мог бы купіць пратэстоўцам шаломы, каб абараніць іх ад фізічнага гвалту, аднак магчыма я магу даць нешта большае - нешта духоўнае. Гэта найлепшае, што я мог бы зрабіць — стварыць песню, каб аб'яднаць іх".

Чытайце таксама: Ганконг — ганконгерам?


Песня з'явілася на YouTube напрыканцы жніўня і ўжо сабрала 1,6 млн праглядаў. На LIHKG, свайго роду Reddit для Ганкогнцаў, некаторыя нават назвалі песню "нацыянальным гімнам" Ганконгу.



Мішэль Чан, 24-гадовы офісны працоўны, сказаў што ён не адчувае пачуцця гонару, калі слухае нацыянальны гімн Кітаю, чые першыя словы гучаць як "Падніміцеся, тыя, хто адмовіўся быць рабамі". Аднак "Слава Ганконгу" дае яму "пачуццё надзеі" і матывуе працягваць барацьбу.

Палітычны каментатар і пісьменніка Джэйсан Ю. Нг адзначае: "песня мае аграмадны аб'яднальны ўплыў на рух" і сплаўляе разам як мірную так і агрэсіўную частку пратэстоўцаў. У ёй няма нічога падрыўнога альбо сепаратысцкага".

Тым не менш нядаўняе даследванне 1000 рэспандэнтаў у чэрвені паказала, што колькасць людзей, якія вызначаюць сябе як "Ганконгцы" дасягнула рэкорду з 1997 году, калі былая брытанская калонія была аддадзеная мацерыковаму Кітаю. Толькі 27% насельніцтва ганарыліся сваім кітайскім грамадзянствам.

Нагадаем, пратэсты ў Ганконгу цягнуцца з чэрвеня 2019 году, калі мясцовы ўрад вырашыў скасаваць закон, які не дазваляе перадаваць жыхароў Ганконгу ў КНР. У пратэстах прымае ўдзел да 2 мільёнаў пратэстоўцаў пры насельніцтве гораду ў 7 млн.

Паводле CNN.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!