У Славеніі абвясцілі пра канец эпідэміі COVID-19 у краіне

Урад Славеніі падчас тэлефоннага пасяджэння абвясціў канец эпідэміі каронавіруса ў краіне з-за зніжэння паказчыкаў распаўсюджання інфекцыі, паведамляе www.zviazda.by

Фота sloveniahealth.ru

"Урад на дыстанцыйным пасяджэнні рашэннем аб спыненні эпідэміі інфекцыйнай хваробы SARS-CoV-2 (COVID-19) спыніў эпідэмію, якая была абвешчана 12 сакавіка 2020 года. Нацыянальны інстытут грамадскага здароўя (NIJZ) устанавіў, штозвесткі паказваюць на зніжэнне распаўсюджвання каронавіруса сярод насельніцтва", — паведаміў урад Славеніі.

Паводле апошняй інфармацыі NIJZ, у краіне з пачатку пандэміі былі праведзены звыш 66 тысяч тэставанняў, усяго карновірус выяўлены ў 1465 чалавек, памерлі 103 чалавекі. За апошнія суткі дыягназ пацверджаны ў аднаго пацыента.

Рашэннем урада становіцца магчымым перасячэнне славенскай мяжы з тэрыторыі Аўстрыі, Італіі і Венгрыі, а таксама адкрыццё аэрапортаў пры захаванні ахоўных мер. Адзначаецца, што рашэнне аб адкрыцці кожнага КПП будзе прымаць МУС. Грамадзяне ЕС на ўездзе будуць атрымліваць інструкцыі ад Міністэрства аховы здароўя Славеніі, грамадзяне трэціх краін і тыя, у каго няма пастаяннай рэгістрацыі ў краіне, абавязаны правесці 14 дзён у каранціне. З панядзелка, 18 мая, запланавана адкрыццё гандлёвых цэнтраў, кафэ і рэстаранаў, гатэляў і гасцініц.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: