Следчыя вызначыліся з галоўнай версіяй забойства Паўла Шарамета

Следства вызначыла прыярытэтную версію забойства журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта 8 лютага заявіў намеснік старшыні Нацыянальнай паліцыі Аляксандр Вакуленка.

«Следства разглядае прыярытэтнай версію, звязаную з прафесійнай дзейнасцю Шарамета як на тэрыторыі Украіны так і за яе межамі», — сказаў ён.

«Заслугоўваюць увагі тыя журналісцкія расследаванні, якія не былі завершаны. Таксама разглядаецца версія «прафесійная дзейнасць журналіста за межамі Украіны». Публікацыі журналіста і выпускі яго праграм мелі крытычны характар ​​дзеючай улады як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў Расійскай Федэрацыі», — дадаў Вакуленка. — Крытычныя выступленні і агучванне пазіцыі па экспансіі Расійскай Федэрацыі ў Чачні, Грузіі і Украіны таксама разглядаюцца як версія прафесійнай дзейнасці журналіста за межамі Украіны».

Таксама, па словах намесніка кіраўніка Нацпаліцыі, разглядаецца версія аб «дэстабілізацыі сітуацыі ў дзяржаве, што абумоўлена дзёрзкасцю і дэманстратыўнасцю спосабу забойства журналіста».

«Неаднаразова агучваліся версіі «памылка ў аб'екце» і «канфліктныя сітуацыі ў асабістым жыцці». За час расследавання яны прапрацаваныя і не з'яўляюцца прыярытэтнымі», — адзначыў Вакуленка.

Следства па гэтай справе цягнецца амаль паўгода. Беларускі журналіст, які працаваў ва Украіне з 2012-га, загінуў летам мінулага года ў цэнтры Кіева: яго аўтамабіль узарвалі. Па заключэнні экспертаў, выбухоўку замацавалі пад сядзеннем кіроўцы. Злачынства дагэтуль нераскрытае. У сувязі з гэтым, у Human Rights Watch заявілі аб занепакоенасці адсутнасцю вынікаў у расследаванні забойства журналіста і абмежаваннем свабоды СМІ ва Украіне. 

Паводле tsn.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: