Слезацечны газ, кроў і арышты. У Парыжы праходзяць першамайскія дэманстрацыі «жоўтых камізэлек»

Больш за 165 чалавек у Парыжы затрыманыя на першамайскіх дэманстрацыях, паведамляе TUT.BY са спасылкай на BFM.
«Жоўтыя камізэлькі» праводзяць маштабныя акцыі па ўсёй Францыі 1 траўня.

Чарговая акцыя скончылася сутыкненнем з органамі правапарадку. Мітынгоўцы закідалі паліцыю петардамі і бутэлькамі. Супраць дэманстрантаў выкарыстоўвалі слезацечны газ.

Паліцыя Парыжа правяла больш за 12,5 тысяч прафілактычных праверак. Да барацьбы з беспарадкамі прыцягнуты больш 7400 паліцэйскіх.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!