Смартфоны на Android хутка падаражэюць для еўрапейцаў

Вытворцам неўзабаве давядзецца плаціць Google ліцэнзійныя адлічэнні за магчымасць устаноўкі Play Store, Gmail, YouTube, Google Maps і іншых фірмовых праграм пошукавага гіганта.

Кампанія Google, якая на днях падала апеляцыю на рашэнне Еўракамісіі па справе аб дамінуючым становішчам Android, вырашыла пайсці на сустрэчу ЕК і выканаць яе загад, толькі па-свойму.

Як піша itc.ua, хутка смартфоны на аперацыйнай сістэме Android падаражэюць для жыхароў краін, якія ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную зону. Справа ў тым, што вытворцам неўзабаве давядзецца плаціць Google ліцэнзійныя адлічэнні за магчымасць устаноўкі Play Store, Gmail, YouTube, Google Maps і іншых фірмовых праграм пошукавага гіганта. Пра змены ў працы на рынку Еўропы кампанія распавяла ў нядаўнім паведамленні ў афіцыйным блогу. Акрамя штрафу Еўракамісія прадпісала Google адмовіцца ад практыкі, якая парушае, на думку рэгулятара, свабодную канкурэнцыю. А менавіта — зняць абмежаванні на перадусталёўку праграм на Android-смартфонах. Увядзенне ліцэнзійных пагадненняў якраз накіравана на тое, каб выканаць прадпісанні Еўракамісіі.

Google абыграла сітуацыю, выставіўшы рэгулятара ў вельмі непрывабным выглядзе, адзначае выданне. Калі раней усе гэтыя сэрвісы і дадаткі пастаўляліся разам з Android абсалютна бясплатна, то цяпер вытворцам, жадаючым выкарыстоўваць прадукты Google на сваіх прыладах, прыйдзецца заключаць з кампаніяй адпаведныя ліцэнзійныя дамовы. Сама ж АС Android застаецца цалкам бясплатнай.

Ніякіх падрабязнасцяў датычна кошту ліцэнзій для вытворцаў Google не прыводзіць, так што складана сказаць, наколькі могуць падаражэць смартфоны на Android для еўрапейцаў. Але тое, што плаціць прыйдзецца менавіта канчатковым пакупнікам, відавочна ўжо цяпер, рэзюмуе выданне.

Зразумела, што смартфон на Android без Play Store і праграм Google гэта ўсё роўна, што ПК без падлучэння да інтэрнэту. Так што наўрадці вытворцы адмовяцца ад прадуктаў Google. Змены ўступяць у сілу 29 кастрычніка 2018 года і закрануць толькі тыя смартфоны і планшэты, якія прызначаны для краін ЕЭЗ.

У ЕЭЗ уваходзяць 28 краін Еўрасаюза, а таксама Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: