СМІ апублікавалі сакрэтную дырэктыву ААН па працы ў Сірыі

ААН дазваляе садзейнічаць рэканструкцыі сірыйскай эканомікі толькі пасля палітычнага пераходу ўлады ў краіне. Гэты момант рэгулюе сакрэтная дырэктыва, пра існаванне якой у Расіі даведаліся толькі летам.

Газета «Камерсант» апублікавала тэкст сакрэтнай дырэктывы ААН па працы ў Сірыі. У дакуменце гаворыцца, што арганізацыя будзе гатова садзейнічаць рэканструкцыі Сірыі толькі пасля палітычнага пераходу ўлады. Апублікаваны газетай дакумент датуецца 17 кастрычніка.

У дакуменце прапісана, што для краіны па-ранейшаму крытычна аказанне гуманітарнай дапамогі. ААН і Генеральны сакратар арганізацыі будуць усяляк садзейнічаць адпраўцы гуманітарнай дапамогі ў краіну і рэалізацыі Плана гуманітарнага рэагавання (HRP). План мае на ўвазе стварэнне ў Сірыі «мінімальных умоў для жыцця для пацярпелых [ад вайны] супольнасцяў». «Мерапрыемствы па развіцці або аднаўленні, якія выходзяць за гэтыя межы, павінны быць адлюстраваны ў іншых механізмах, якія патрабуюць больш працяглых перамоваў з урадамі», — гаворыцца ў дакуменце.

«ААН будзе гатова садзейнічаць рэканструкцыі Сірыі толькі пасля таго, як бакамі канфлікту будзе дасягнута сапраўднае пагадненне аб палітычным пераходзе [ўлады]», — падкрэсліваецца ў дырэктыве.

20 жніўня кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што сакратарыят ААН выпусціў сакрэтную дырэктыву, якая забараняе краінам, якія ўваходзяць у арганізацыю, удзельнічаць у праектах па аднаўленні Сірыі. «Толькі гуманітарная дапамога і больш нічога. Была вылучана ўмова, што толькі пасля дасягнення прагрэсу ў так званым палітычным пераходзе можна будзе займацца аднаўленнем Сірыі», — казаў міністр.

Паводле слоў Лаўрова, аб дырэктыве ў Расіі даведаліся пасля таго, як пацікавіліся ў штаб-кватэры ЮНЕСКА, як яны плануюць падключыць патэнцыял гэтай арганізацыі да аднаўлення Пальміры. «З тлумачэнняў, чаму пакуль яшчэ ЮНЕСКА не можа актыўна гэтым займацца, мы зразумелі, што існуе нейкае ўказанне з штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку», — сказаў кіраўнік МЗС Расіі.

«Камерсант» называе аўтарам дакумента амерыканскага дыпламата, былога намеснік генеральнага сакратара ААН па палітычных пытаннях Джэфры Фелтмана, які пакінуў свой пост гэтай вясной.

РБК

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: