СМІ: баявікі пацвердзілі гібель кіраўніка «Ісламскай дзяржавы»

Баявікі тэрарыстычнай групоўкі ІД абвесцілі пра гібель кіраўніка арганізацыі Абу Бакра аль-Багдадзі. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Ас-Сумары» са спасылкай на мясцовую крыніцу ў іракскай правінцыі Найнава.

скрыншот з youtube.com

скрыншот з youtube.com


Паводле ягоных словаў баявікі ІД выступілі з кароткай заявай, у якой паведамілі пра смерцт свайго лідэра Абу Бакра аль-Багдадзі, а таксама назвалі імя «новага халіфа». 

Раней іранскія СМІ распаўсюдзілі здымкі, якія пацвярджаюць смерць аль-Багдадзі. У сярэдзіне чэрвеня ў Мінабароны РФ паведамілі, што напрыканцы траўняў Сірыі ў выніку расійскага авіяўдара, паводле папярэдніх дадзеных, быў знішчаны кіраўнік ІД і яшчэ 300 баявікоў.


TUT.BY



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: