СМІ: Саакашвілі атрымае пасаду ў Украіне, але не ва ўрадзе

Былы прэзідэнт Грузіі і экс-кіраўнік Адэскай ОГА Украіны Міхаіл Саакашвілі атрымае пасаду, але не ва ўрадзе Украіны.
Пра гэта паведамілі крыніцы, удакладніўшы, што палітык будзе займацца рэформамі і ўзаемадзейнічаць з урадам.

У канцы красавіка стала вядома, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прапанаваў Саакашвілі пасаду віцэ-прэм'ер-міністра па пытаннях рэформаў, якой на дадзены момант няма ва ўрадзе.

Палітык паведамляў, што мае намер займацца наладжваннем супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам і дапамогай малому і сярэдняму бізнесу.

Саакашвілі на пасаду віцэ-прэм'ера павінна была прызначыць Вярхоўная Рада. Ён правёў сустрэчы з прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем, а таксама фракцыямі Слуга народа і Голас.


Па дадзеных крыніц, у парламенце няма дастаткова галасоў для прызначэння Саакашвілі. Адпаведная пастанова нават не была зарэгістравана ў Радзе.

Грузія рэзка раскрытыкавала магчымае прызначэнне Саакашвілі ва ўрад Украіны, не выключыўшы магчымасць адклікання амбасадара з Кіева. Прэзідэнт Саломэ Зурабішвілі заявіла, што гэта выклікае дэфіцыт даверу паміж краінамі.


Паводле belaruspartisan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: