СМІ: У атручванні Скрыпалёў удзельнічалі дзве групы з Расіі

Дзве групы з Расіі стаяць за замахам на былога палкоўніка Дзяржаўнага разведвальнага ўпраўлення Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію, мяркуе паліцыя Вялікабрытаніі, паведамляе газета Mirror са спасылкай на крыніцу.
Адна з груп даставіла нервова-паралітычны рэчыва «Навічок» у Вялікабрытанію, іншая — ажыццявіла атручанне. Следства мяркуе, што атрутнае рэчыва ў Вялікабрытанію маглі завезці, замаскіраваўшы пад парфюм. Як паказала крыніца, такую бутэлечку «можна купіць толькі ў Расеі».

Паліцыя прыйшла да высновы, што флакон парфумы, які знайшлі Чарлі Роўлі і Дон Стэрджэс, якія таксама атруціліся «Навічком», не выкарыстоўваўся пры замаху на Скрыпалёў. У сувязі з чым думаюць, што ў Вялікабрытаніі знаходзіцца яшчэ як найменьш адна ёмістасць з нервова-паралітычным рэчывам.

Сяргея і Юлію Скрыпаль знайшлі ў непрытомнасці на лаўцы каля гандлёвага цэнтра ў Солсберы ў сакавіку гэтага года. Вялікабрытанія лічыць, што іх атруцілі «Навічком» і абвінавачвае ў атацы Расію. Масква адмаўляе сваё дачыненне. Пасля некалькіх тыдняў у коме Скрыпалі прыйшлі ў сябе і іх выпісалі з бальніцы.

У канцы чэрвеня яшчэ дваіх брытанцаў Чарлі Роўлі і Дон Стэрджэс шпіталізавалі з прыкметамі атручвання тым жа нервова-паралітычным рэчывам ў Эймсберы (блізу Солсберы). Жанчына памерла, а яе сябра, Роўлі, выпісалі з лякарні.


Паводле snob.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: