СНБА: У зоне АТА прагаласавала каля 10.000 украінскіх вайскоўцаў

У СНБА кажуць, што большасць байцоў АТА змаглі прагаласаваць на выбарах у парламент. Пра гэта на традыцыйным брыфінгу ў панядзелак распавёў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка. 



«У зоне антытэрарыстычнай аперацыі ўчора прагаласавала каля 10 тысяч украінскіх вайскоўцаў», — сказаў ён.

Па словах Лысенкі, ніякіх праблем з працэсам галасавання зафіксавана не было. «У зоне правядзення АТА, а таксама на палігонах і ў раёнах аднаўлення баявой гатоўнасці асабісты склад прыняў удзел у галасаванні без змены выбарчага адраса і галасаваў толькі ў агульнадзяржаўнай шматмандатнай акрузе», — адзначыў Лысенка.

«Асобныя падраздзяленні сіл АТА, якія знаходзіліся на перадавой ці ў іншых небяспечных раёнах, прагаласаваць не змаглі, але пераважная большасць воінаў змагла рэалізаваць сваё права голасу», — паведаміў прадстаўнік СНБА.

Украінская праўда

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: