Снег з кіпеню: Масавы флэшмоб у Кітаі

Моцныя маразы ў самым паўночным кітайскім горадзе Мохэ імгненнае ператвараюць кіпень у снег.

Фота: Скрыншот з відэа

Выліванне кіпеню ў мароз стала папулярным флешмобам у 2018 годзе

У кітайскім горадзе Мохэ каля тысячы ўдзельнікаў флэш-мобу выплюхнулі ў паветра кіпень, які імгненна ператварыўся ў снег, паведаміла ТСН.

Зімовыя забавы адбыаваліся ў самым паўночным кітайскім горадзе Мохэ, дзе ўзімку тэмпература паветра не падымаецца вышэй за 30 градусаў марозу.

 

Адзначаецца, што ў Мохэ ночы доўжацца да 17 гадзін, таму мясцовых і турыстаў забаўляюць светлавымі шоў. Так, да Новага года ў Мохэ адкрыўся парк ледзяных скульптур, якія знутры падсвечаны рознакаляровай ілюмінацыяй.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!