Сноўдэна не аказалася на борце самалёта Масква — Гавана

Былога супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна, якога ЗША вінавацяць у разгалошванні сакрэтнай інфармацыі, не аказалася на борце самалёта, які накіроўваецца рэйсам Масква — Гавана, якім ён меўся вылецець.



Пра гэта паведамілі шматлікія журналісты, якія знаходзяцца на борце самалёта. Сноўдэна няма ні ў эканом-, ні ў бізнес-класе. Інфармацыю пра тое, што Сноўдэн не вылецеў рэйсам «Аэрафлота» SU 150, пацвердзілі і ў авіякампаніі, і ў сілавых структурах.

 
Эдвард Сноўдэн прыбыў у Маскву з Ганконга 23 чэрвеня.

Паведамлялася, што ў яго няма расійскай візы і ён будзе знаходзіцца ў аэрапорце «Шарамеццева» да свайго адлёту на Кубу. У час знаходжання ў Маскве да былога супрацоўніка ЦРУ прыязджалі эквадорскія дыпламаты, якія прынялі ў яго запыт аб палітычным прытулку. Раней такую ​​ж неафіцыйную просьбу ён адправіў у Ісландыю.

 
Сноўдэн хаваецца ад амерыканскіх уладаў, якія абвінавачваюць яго па шэрагу артыкулаў з-за арганізаванай ім уцечкі інфармацыі аб сачэнні спецслужбаў ЗША за грамадзянамі.

Дзякуючы Сноўдэну стала вядома, што ў ЗША дзейнічае сакрэтная праграма PRISM, якая дазваляе Агенцтву нацыянальнай бяспекі збіраць дадзеныя пра карыстальнікаў інтэрнэту і кліентаў буйных амерыканскіх сотавых аператараў. Улады ЗША ў абарону праграмы сцвярджалі, што выкарыстоўваюць яе толькі для прадухіленьня тэрактаў.

Пасля публікацыі выкрыццяў Сноуден хаваўся ў Ганконгу, адкуль прыляцеў у Маскву. Улады ЗША спрабавалі дамагчыся яго экстрадыцыі ад уладаў як Ганконга, так і РФ, аднак пакуль не дамагліся поспеху.

lenta.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: