Sony зробіць віртуальную экскурсію па Чарнобылю для PlayStation VR

Віртуальныя шлемы (VR) дазволяць "пагуляць" па Чарнобылю. Праект пазнаёміць карыстальнікаў з месцамі закінутага Чарнобыля.

Фота: The Farm 51

Sony выпусціць экскурсію па Чарнобылю для PlayStation VR. 

Кампанія Sony заявіла, што рыхтуецца да выпуску Chernobyl VR Project — інтэрактыўная экскурсія па Чарнобылю — для шлемаў віртуальнай рэальнасці PlayStation VR. Праект дасць магчымасць карыстальнікам наведаць месцы закінутага Чарнобыля і пабываць у ваколіцах Чарнобыльскай АЭС.

Паведамленне пра новы праект было апублікаваны ў афіцыйным блогу PlayStation.

"Для стварэння гэтай унікальнай экскурсіі наш праект аб'яднаў інтэрактыўны вопыт, даступны толькі праз гульнявыя медыя, з навучальнымі элементамі.  Экскурсія дазволіць вам зразумець трагедыю па расказах людзей, якія там жылі да і пасля трагедыі", — адзначана ў паведамленні.

Праект кампанія рэалізоўвала пры супрацоўніцтве з польскай студыяй "The Farm 51", якая адздымала відэа і фатаграфіі 360 градусаў, а таксама зрабіла 3D-сканаванне.

"The Farm 51" прадставіла праект віртуальнай экскурсіі па Чарнобылю ў 2016 годзе.

Паводле Корреспондент.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: