Сотні мусульман пікетавалі амбасаду М'янмы ў Маскве

Каля амбасады М'янмы ў цэнтры Масквы завяршылася акцыя мусульман, якія пратэставалі супраць прыгнёту іх адзінаверцаў ў гэтай азіяцкай краіне.
Як паведамляў з месца падзей карэспандэнт Рускай службы Бі-бі-сі, у акцыі прымалі ўдзел каля 500 чалавек; на Вялікай Нікіцкай вуліцы быў цалкам перакрыты рух транспарту, на месцы дзяжурыла мноства супрацоўнікаў паліцыі, у тым ліку АМАП.

Па словах нашага карэспандэнта, многія з тых, хто сабраўся паводзілі сябе узбуджана, аднак у цэлым акцыя праходзіла мірна, сутыкненняў паміж мітынгоўцамі і паліцыяй не адзначана. Выступленні ўдзельнікаў мітынгу суправаджаліся воклічамі «Алаху Акбар!»


Адзін з удзельнікаў акцыі паведаміў Рускай службе Бі-бі-сі, што пра заклік прыходзіць да амбасады М'янмы ён даведаўся з паста кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў «Інстаграме». Паводле яго слоў, ён і астатнія прысутныя пратэстуюць супраць забойстваў мусульман у М'янме (таксама вядомай як Бірма).

Раней паведамлялася, што ў М'янме былі спалены некалькі соцень дамоў мясцовых мусульман у штаце Ракхайн.

Афіцыйныя ўлады М'янмы паведамляюць, што сілы бяспекі праводзяць у гэтым раёне контртэрарыстычную аперацыю ў адказ на напады узброеных груп мусульман-рохінджа на паліцэйскія ўчасткі.

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала спадарожнікавую фатаграфію адной з вёсак рохінджа, якая была амаль цалкам знішчана 25 жніўня гэтага года — мяркуючы па здымку, было разбурана каля 700 дамоў.


Пасля пачатку канфлікту паміж будыстамі, якія складаюць большасць насельніцтва краіны, і мусульманамі-рохінджа ў 2012 годзе апошнія масава бягуць у Тайланд і Малайзію.

Ракхайн — самы бедны рэгіён М'янмы, дзе пражываюць каля мільёна мусульман-рохінджа. Па дадзеных ААН, толькі ў гэтым годзе ў суседні Бангладэш пераправілася ўжо каля 58 тыс. бежанцаў з М'янмы.


Паводле bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: