SpaceX апублікавала новае відэа пасадкі ракеты Falcon 9 на платформу ў акіяне

Кампанія SpaceX размясціла новае відэа прызямлення першай ступені Falcon 9 на плывучую платформу ў Атлантычным акіяне. Запіс зроблены 360-градуснай камерай, якая была ўсталяваная на платформе.


Паспяховая пасадка Falcon 9 адбылася 8 красавіка 2016 года. Гэта было першае паспяховае прызямленне ракеты на платформу ў акіяне пасля чатырох няўдалых спробаў. Раней, у снежні 2015 года, кампанія ўпершыню пасадзіла Falcon 9 на сушы. SpaceX плануе выкарыстаць першыя ступені ракеты паўторна і тым самым скараціць выдаткі.



Паводле daily.afisha.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: