Спачатку гімн — пасля кіно

У снежні набыў моц цыркуляр індыйскага Канстытуцыйнага суду, які тычыцца наведвальнікаў кінатэатраў. Паводле патрабавання суддзяў, перад пачаткам дэманстрацыі карціны ўсе глядачы павінны ўстаць і ўважліва праслухаць дзяржаўны гімн.

Такая працэдура, паводле суддзяў, павінна ўзняць патрыятычны дух індусаў у часы дзяжурнага канфлікту з Пакістанам.

Увогуле, такое патрабаванне існавала і раней, аднак тады па закону гімн выконваўся пасля заканчэння сеансу. КПД ад яго выканання быў нізкі, паколькі, як правіла, пасля фільма народ намагаўся хутчэй пакінуць залю.

Праз месяц пасля ўвядзення новых правілаў прэса падводзіць першыя вынікі. Відавочна, што не ўсе ў захапленні ад навацый. Паколькі рашэнне пра абавязковае выкананне гімну пралабіявалі індускія нацыяналісты, іх палітычныя апаненты намагаюцца ў знак пратэсту падчас выканання мелодыі заставацца ў крэслах. Такія паводзіны правакуюць канфлікты і патрабуюць умяшання паліцыі. На цяперашні дзень пад артыкул за ігнараванне гімну перад сеансам ўжо трапілі 20 чалавек

 Не абышлося і без кур’ёзаў. У адным з гарадоў штату Гоа нейкі інвалід не змог узняцца з крэсла. Нягледзячы на спробы давесці факт хваробы, публіка яму не паверыла і моцна збіла небараку.

Паводле індыйскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: