Спаленне ўкраінскага сцяга ў Варшаве — прарасійская правакацыя

Расія спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю не толькі ва Украіне, але і ў Еўрапейскім саюзе. Пра гэта заявіў пасол Польшчы ва Украіне Ян Пекла.
Ян Пекла. Фота: kijow.msz.gov.pl

Ян Пекла. Фота: kijow.msz.gov.pl



Спаленне сцяга Украіны ў Варшаве падчас святкавання 98-й гадавіны незалежнасці Польшчы было правакацыяй прарасійскіх сілаў, мэтай якой было сапсаваць узаемаадносіны паміж краінамі. Пра гэта заявіў пасол Польшчы ва Украіне Ян Пекла падчас брыфінгу ў Харкаве, паведамляе gordonua.com.

Па словах Яна Пекла, правакацыя была арганізавана прарасійскім асяродкам у Польшчы. Польскі пасол не выключыў, што такія правакацыі магчымыя ў далейшым. Ён таксама выказаў меркаванне, што Расія імкнецца падзяліць палякаў і ўкраінцаў. Акрамя гэтага, пасол адзначыў, што РФ спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю не толькі ва Украіне, але і ў Еўрапейскім саюзе: "Гэта была чыстая правакацыя, створаная прарасійскім асяродкам у Польшчы. І я думаю, што такія правакацыі яшчэ будуць. Расія імкнецца антаганізаваць палякаў і ўкраінцаў, спрабуе падзяліць нас, палякаў і ўкраінцаў", — цытуе словы Яна Пекла на брыфінгу ў Харкаве "Интерфакс—Украина".


На думку пасла, Расія спрабуе дэстабілізаваць не толькі Украіну. "Расія робіць усё, каб дэстабілізаваць не толькі Украіну, але і Еўрапейскі саюз. Палякі ведаюць Расію, і ведаюць расійскую метадалогію. Але гібрыдная вайна — гэта пагроза", — сказаў Я. Пекло.

Ян Пекла таксама заявіў, што Польшча і далей будзе выступаць за працяг санкцый супраць Расіі да поўнага выканання Мінскіх пагадненняў.


Фота: getmedic.ru


Нагадаем, 11 лістапада ў час "Марша незалежнасці" ў Варшаве спалілі сцяг Украіны. Як піша Gazeta.pl, гэта зрабілі заўзятары аднаго з варшаўскіх футбольных клубаў. Пазней таксама быў спалены сцяг з лагатыпам Facebook, пад воклічы: "Польшча супраць карпарацый".



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: