Справа Шарамета можа быць не раскрыта

Забойства журналіста Паўла Шарамета патрапіла ў 7% тых спраў, якія вельмі складана раскрыць.

Пра гэта кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Арсен Авакаў заявіў у эфіры перадачы "Левы бераг" на "24 канале", піша obozrevatel.com са спасылкай на прэс-службу МУС.

Паводле яго слоў, узровень раскрыцця забойстваў ва Украіне складае 93% з 100% здзейсненых.

"Ёсць 7% забойстваў складаных, дзе паліцыя не можа знайсці забойцу і прыцягнуць яго да адказнасці. Справа Шарамета трапіла ў гэтыя 7%, бо яна не простая", — заявіў кіраўнік МУС.

Па словах Авакава, у Нацыянальнай паліцыі маюцца прэтэнзіі да Службы бяспекі Украіны па факце выканання імі сваёй працы.

"Гэтыя дадзеныя мы аднавілі, але я не бяруся сцвярджаць, што яны не паўплываюць ніяк на ход следства".

"Выкарыстанне выбухоўкі для такіх сітуацый — гэта тэрарыстычных акт, а па законе гэтым павінна была займацца СБУ ... Але калі пракуратура ацаніла справу ў той момант, пасля ўсіх хітраспляценняў, і, разумеючы маштаб, з якім прыйдзецца сутыкнуцца, было прынята рашэнне і справу перадалі Нацыянальнай паліцыі. У тым ліку, магчыма, пракурор кіраваўся і тым, што тады журналісты казалі пра тое, што нібыта за Шараметам і за некаторымі іншымі журналістамі выдання сачылі. Мабыць, пракурор кіраваўся ў тым ліку і гэтым. Такім чынам, следствам займалася Нацыянальная паліцыя. Але ў следчай групе ўдзельнічалі і пракуроры, і да гэтага часу ўдзельнічаюць і супрацоўнікі СБУ", — растлумачыў Авакаў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-06-02 16:02:09
"Год таму Арсен Авакаў бадзёра адрапартаваў у фэйсбуку: «Забойства А. Бузіны раскрыта. Сёння раніцай [18 чэрвеня 2015 г.] злачынцы былі затрыманы». Насамрэч за злачынства – здзейсненае, нагадаю, у Кіеве ўдзень 16 красавіка 2015 г. – ніхто дагэтуль не асуджаны. Суд у 2016 г. не прадоўжыў арышт падазраваных, якіх «цэлы міністр» у парушэнне прэзумпцыі невінаватасці летась назваў злачынцамі. Недалёка заедзе ненька-Украіна з такімі службоўцамі…" (http://belisrael.info/?p=7176 - 24.06.2016). Да забойства Шарамета заставалася чатыры тыдні...
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: