Справа Шарамета — сярод прыярытэтаў: «Журналістаў нельга забіваць» — генпракурор

Новы генеральны пракурор Украіны Руслан Рабашпака, прызначаны 29 жніўня, назваў сярод прыярытэтных расследаванняў рэзанансных крымінальных спраў забойства Паўла Шарамета.

Фота: kvedomosti.com

Руслан Рабашпака выказаўся наконт пытанняў, на якія справы звяртае ўвагу кіраўнік МУС Авакаў: "Ёсць дзве справы, пра якія мы гаварылі з Арсенам Барысавічам. Адна тычыцца вельмі вядомага журналіста Паўла Шарамета. Іншая звязана з Адэсай. Не буду раскрываць дэталі, але яна таксама рэзанансная і на слыху".

"Для нас жа важна паказаць, што журналістаў нельга забіваць, і што на гэта будзе адказ дзяржавы нават праз тры ці пяць гадоў, але вінаватыя будуць сядзець у турме", — паабяцаў новы украінскі генеральны пракурор Руслан Рабошпака.

Сярод прыярытэтаў работы Рабашапка таксама назваў расследаванні злачынстваў супраць еўрамайданаўцаў, злачынстваў, учыненых "элітай", — у тым ліку карупцыю, вяртанне ў бюджэт дзяржавы выкрадзеных актываў.

На сустрэчы з падначаленымі ў ГПУ 30 жніўня Руслан Рабашапка ўжо заяўляў, што ў прававым сэнсе "хоча крыві": мае намер рэгулярна прыцягваць да адказнасці высокапастаўленых чыноўнікаў і вярнуць дзяржаве максімальны аб'ём выкрадзеных актываў.

А яшчэ раней, 23 ліпеня, украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, пасля таго, як кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Сяргей Князеў азнаёміў яго з сакрэтнымі матэрыяламі справы, заявіў, што ў расследаванні забойства Шарамета будзе вынік, але патрэбны новы генеральны пракурор.

Паводле www.pravda.com.ua, www.rbc.ua


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!