Спыніць агонь, заклікае ААН. Арменія і Азербайджан паведамляюць пра страты

Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніа Гутэрыш заклікаў бакі канфлікту ў Нагорным Карабаху «неадкладна прыпыніць баявыя дзеяньні» і пачаць перамовы.

Так выглядае мірны Нагорны Карабах

Так выглядае мірны Нагорны Карабах


Пра гэта паведаміў ягоны прадстаўнік.

Наступ азэрбайджанскіх войскаў у Нагорным Карабаху пачаўся раніцай у нядзелю. Азэрбайджанскае камандаваньне назвала адкрыццё агню «контранаступам» у адказ на абстрэлы з боку армянскіх сілаў.

Лідар Армэніі Нікол Пашынян абвінаваціў Азэрбайджан у пачатку вайны супраць армянскага народу і заявіў, што Арменія ёсць гарантам бяспекі Нагорнага Карабаху.

Да неадкладнага спынення агню заклікалі таксама Еўрасаюз і NАТО.

А тым часам, Міністэрства абароны Азербайджана заявіла, што падчас баёў у нядзелю на лініі судакранання страты Арменіі склалі больш за 550 чалавек (уключаючы параненых).

«Згодна з атрыманымі звесткамі выведкі, ВС Арменіі у ходзе баёў у нядзелю панеслі сур'ёзныя страты. У прыватнасці, азербайджанская армія знішчыла 22 танкі і іншую цяжкую бронетэхніку, 15 адзінак ЗРК "Аса", 18 беспілотнікаў, 8 артылерыйскіх установак, Склады з боепрыпасамі. Акрамя гэтага, знішчана (уключаючы параненых) больш за 550 вайскоўцаў", — заявілі агенцтву "Інтэрфакс-Азербайджан" у Міністэрстве абароны краіны.

Пра страты са свайго боку ў Азербайджане не паведамілі. Раней пра каля 200 загінулых вайскоўцаў Азербайджана падчас баёў казаў прадстаўнік Мінабароны Арменіі Арцрун Аванісян.

Сёння Аванісян заявіў, што ўначы баі прадоўжыліся, а паведамленне Азербайджана аб стратах Арменіі не адпавядае рэчаіснасці.

"Усё яшчэ неспакойна, баі працягваюцца. У некаторых месцах ідуць артылерыйскія баі. Інфармацыя азербайджанскага боку аб нашых стратах не адпавядае рэчаіснасці», — напісаў Аванісян ў Facebook.

Па дадзеных непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі, з армянскага боку загінуў 31 чалавек.

Нагадаем, 27 верасня Арменія і Азербайджан абвінавацілі адзін аднаго ў абстрэле пазіцый на лініі судакранання ў Нагорным Карабаху. У выніку абедзве краіны ўвялі ваеннае становішча, Арменія абвясціла аб мабілізацыі рэзервістаў.

Канфлікт паміж Армtніяй і Азэрбайджанам з-за Нагорнага Карабаху пачаўся ў 1988 годзе. У 1994 годзе быў усталяваны рэжым прыпынення агню. Аднак увесь гэты час бакі былі фактычна на мяжы канфлікту.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: