Стала вядома дата, калі Украіна скасуе Дагавор аб дружбе з РФ

На сайце Вярхоўнай Рады Украіны апублікаваны тэкст законапраекта прэзідэнта аб скасаванні Дамовы аб дружбе паміж Украінай і РФ.

Фота: kievcity.gov.ua

Пётр Парашэнка сёння, 3 снежня, прапанаваў Вярхоўнай Радзе спыніць дзеянне Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расіяй з 1 красавіка 2019 года.

Пра гэта гаворыцца ў тэксце адпаведнага законапраекта, апублікаванага ў панядзелак, 3 снежня, на сайце парламента.

“Спыніць з 1 красавіка 2019 года дзеяння Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй, што была заключаная 31 траўня 1997 года ў г. Кіеве і ратыфікаваная Вярхоўнай Радай Украіны 14 студзеня 1998 года”, — гаворыцца ў праекце закона.

Там таксама адзначаецца, што спыненне дзеяння Дамовы аб дружбе з РФ "вызваляе Украіну ад любога абавязацельствы па яго выкананню і не ўплывае на правы, абавязацельствы або прававое становішча Украіны, якія ўзніклі ў выніку выканання названага Дагавора да спынення яго дзеяння".

У дакуменце ў якасці тлумачэння гэтай ініцыятывы ўказана "ўзброеная агрэсія Расіі супраць Украіны", што з'яўляецца істотным парушэннем названага Дагавора.

Сёння ж, 3 снежня, Парашэнка зарэгістраваў у Вярхоўнай Радзе праект закона пра прыпыненне дзейнасці Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расіяй.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!