Старажытныя ірландцы павінны былі з’яўляцца на балі ў Эмайн Маха са сваёй свіннёй

Аналіз свіных костак, у вялікай колькасці знойдзеных археолагамі ў старажытным культавым цэнтры Эмайн Маха у Ірландыі, паказаў, што іх прывозілі туды з ўсёй Ірландыі.
Эмайн Маха (англійская назва Нава-Форт) размяшчаецца на поўначы Ірландыі, блізу невялікага сучаснага горада Арма. Там знаходзяцца сляды вялікага круглага ўмацавання ў выглядзе вала і рова на вяршыні пагорка, ўнутры размяшчаюцца круглая насып і рэшткі кальцавога кургана. Археалагічныя раскопкі паказваюць, што ўнутры ўмацавання знаходзіўся шэраг будынкаў, у тым ліку вялікі круглы будынак, які лічыцца храмам. У ходзе невыразнага рытуалу храм быў запоўнены камянямі і спалены, а па-над яго рэшткамі зроблены круглы насып. Побач з умацаваннем знойдзеныя сляды штучнага вадаёма і азёры, у воды якога апускалі прынашэнні.

Традыцыя называе Эмайн Маха сталіцай Улада — паўночнага з пяці старажытных каралеўстваў выспы. З гэтым месцам звязаны падзеі саг «уладскага цыклу», сярод герояў якога — кароль Конхабар і вялікі герой Кухулін. Сучасныя навукоўцы прызнаюць, што «міф і легенды пра Эмайн Маха значна грандыёзней і больш загадкавыя, чым вынікі археалагічных раскопак». Тым не менш археолагі лічаць усталяваным, што ў Эмайн Маха размяшчаўся рэлігійны цэнтр бронзавага і ранняга жалезнага веку.

У ходзе раскопак у Эмайн Маха была знойдзеная толькі адна чалавечая костка (ключыца), затое мноства костак жывёл. Навукоўцаў асабліва здзівіў чэрап малпы-магота, якога павінны былі даставіць у Ірландыю з паўднёвай Іспаніі ці Паўночнай Афрыкі. Няясна, ці прывезлі макак спецыяльна для ахвярапрынашэння ці яна была проста экзатычным таварам.

Парэшткаў свіней у Эмайн Маха знайшлі больш за сотню. Аўтары даследавання правялі ізатопны аналіз зубоў гэтых свіней, каб высветліць, ці вырошчвалі іх у гэтай мясцовасці або дзесьці яшчэ. Вынікі адрозніваліся значнай разнастайнасцю, гэта паказвае, што свіней у невялікіх колькасцях дастаўлялі ў Эмайн Маха з самых розных месцаў у Ірландыі. Вядучы аўтар даследавання астэаархеолаг з Кардыфскага універсітэта Рычард Мадгвік (Richard Madgwick) раней кіраваў працай па вызначэнні паходжання свіней, якіх з’елі ўдзельнікі баляў у Стоухендже. Там былі атрыманы аналагічныя вынікі: свіней у Стоўнхэндж прывозілі з самых розных месцаў Англіі, Шатландыі і Уэльса, а некаторых — нават з Ірландыі. «Але свінні Стоўнхэнджа былі вырашчаны ў эпоху, калі свінні былі паўсюль, — распавядае Мадгвік. — Не так ішла справа ў жалезным веку. Свінні — вельмі перыферыйны від у той час. Тым не менш людзі старажытнай Ірландыі любілі свініну, і для ўдзелу ў грандыёзнай трапезе ў Эмайн Маха ўсе павінны былі прынесці з сабой свінню».

Паводле Pro Science

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: