Старшыня Японскага алімпійскага камітэту падаў у адстаўку за сваё выказванне пра жанчын

Ёшыра Моры заявіў, што жанчыны занадта шмат гавораць, паведамляе polskieradio.pl.
Кіраўнік Японскага алімпійскага камітэту падаў у адстаўку. Падаючы заяву аб сваёй адстаўцы, Ёшыра Моры зноў папрасіў прабачэння за сваё сексісцкае выказванне пра жанчын.

Падчас аднаго з пасяджэнняў Алімпійскага камітэту былы прэм'ер-міністр, 83-гадовы Ёшыра Моры, заявіў, што жанчыны занадта шмат гавораць. Таму, на яго думку, павелічэнне іх колькасці ў камітэце павінна быць звязана з абмежаваннем часу іх выступленняў. Звольніўшыся, Ёшыра Моры яшчэ раз папрасіў прабачэння за каментар. Ён адзначыў, што не меў намеру прыніжаць жанчын.

Моры асудзілі шэраг палітыкаў і кампаній-спонсараў Алімпійскіх гульняў, уключаючы аўтамабільны канцэрн Toyota. Прэм'ер-міністр Японіі Ёсіхідэ Суга заявіў, што "нельга дазваляць сабе падобных каментароў", а Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) назваў словы Моры "абсалютна непрымальнымі". Каля 500 валанцёраў і ўдзельнікаў эстафеты алімпійскага агню адмовіліся ад працы ў знак пратэсту супраць Моры. Апазіцыя запатрабавала ад урада неадкладна адправіць яго ў адстаўку.

Алімпійскія гульні ў Японіі павінны былі адбыцца ў 2020 годзе, але з-за пандэміі яны былі перанесены на гэты год. Мерапрыемства плануецца пачаць 23 ліпеня і скончыць 8 жніўня.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: