Статую Свабоды зачынілі для наведвальнікаў

У Нью-Ёрку Статуя Свабоды і востраў Эліс зачыніліся для наведвальнікаў «з-за недахопу асігнаванняў». Пра гэта сказана ў афіцыйным твітэры музейнага комплексу.
Статуя Свабоды і востраў Эліс будуць закрытыя «да далейшых распараджэнняў».

У ЗША з 20 студзеня была часткова прыпыненая праца дзяржустаноў, паколькі Сенат не прыняў рэзалюцыю аб фінансаванні ўрада на бліжэйшыя чатыры тыдні. Сенатары-дэмакраты адмовіліся падтрымаць рэзалюцыю з-за адмены Дональдам Трампам праграмы DACA, якая дазваляе дзецям нелегальных мігрантаў атрымаць легальны статус у ЗША.

Прыпыненне працы закране прыкладна палову з двух мільёнаў федэральных служачых ЗША. Калі сітуацыя не вырашыцца да 22 студзеня, яны не змогуць выйсці на працу.


Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць