Стральба ў школе ў Казані: 11 загінулых, сярод іх настаўнік. Ратуючыся, людзі выпрыгвалі з вокнаў (фота, відэа)

Па апошніх дадзеных, колькасць загінулых пры стральбе ў школе ў Казані вырасла да 11, сярод іх адзін настаўнік. Двое з загінулых школьнікаў разбіліся, выскачыўшы з акна на трэцім паверсе. Агулам пацярпелі 32 чалавекі, іх вязуць у бальніцы — паведамляе крыніца ТАСС. 


Зараз на месцы здарэння працуюць аператыўныя службы, праводзіцца эвакуацыя. Адзін з падлеткаў, які ўчыніў стральбу, затрыманы. Сцвярджаецца, што яму 17 гадоў. Другога стралка ліквідавалі ў будынку школы, паведамляе телеграм-канал Mash. Якая зброя яны выкарыстоўвалі, пакуль не ўдакладняецца, піша «Рэха Масквы».
Да месца надзвычайнага здарэння адпраўлена больш за 20 брыгад «хуткай дапамогі». Міністэрства адукацыі Татарстана сцвярджае, што сярод пацярпелых дзяцей няма. Інфармацыя пакуль прыходзіць вельмі супярэчлівая.

Прэзідэнт Татарстана выехаў на месца здарэння.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: