Страляніна ў царкве ў Тэхасе: 27 забітых

Ахвярамі мужчыны, які пачаў страляніну ў баптысцкай царкве амерыканскага горада Сазерлэнд-Спрынгс, сталі 27 чалавек. 

Фота: ksat.com

У ЗША, на поўдні Тэхаса, у мясцовай царкве былы вайсковец распачаў страляніну. Загінулі 27 чалавек.

Як паведамляе Daily Mail, трагедыя адбылася каля 10.15 раніцы (20.15 вечара паводле нашага часу) ў Першай баптысцкай царквы Сазерленд-Спрынгс. Ахвярамі страляніны ў царкве сталі 27 чалавек, параненыя 30. Па дадзеных сведак, сярод загінулых двухгадовае дзіця.

У Сазерленд-Спрынгсе жыве каля 860 чалавек. На нядзельныя службы прыхаджане прыходзяць разам з дзецьмі. Звычайна на службу збіраюцца каля 50 чалавек.


Бойня, як высветлілася, была справай рук 26-гадовага былога ваеннага Дэвіна Патрыка Келі. Пра гэта паведамілі ў паліцыі, перадае The New York Times. Матывы нападніка пакуль не вядомыя. 


У паліцыі распавялі, што стралок — белы мужчына, з Нью-Браўнфелса (Тэхас). У яго была за плячыма воінская служба. Паводле інфармацыі СМІ, ён служыў у ВПС у 2010–2014 гадах. Затым яго аддалі пад трыбунал і з ганьбай выгналі з войска. Ён быў асуджаны ваенным трыбуналам за напад на жонку і дзіця.

Акрамя таго, паведамляецца, што нападнік быў застрэлены пасля невялікай пагоні.

Паводле korrespondent.net, telegraf.by
Фота
Reuters

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: