Stratfor назвала сваю версію забойства Матаролы

Прыватная амерыканская выведвальная кампанія Stratfor апублікавала аналітычны матэрыял наконт ліквідацыі Арсена Паўлава (Матаролы). Спецыялісты лічаць, што забойства магло быць звязана з падрыхтоўкай расійскіх вайскоўцаў да адступлення з Данбаса.
Аналітыкі лічаць, што Расія рыхтуе адыход з Данбаса, і гэта стала прычынай забойства Матаролы. Фота: slon.ru

Аналітыкі лічаць, што Расія рыхтуе адыход з Данбаса, і гэта стала прычынай забойства Матаролы. Фота: slon.ru


 
Амерыканскія разведчыкі нагадалі, што са снежня 2015 года Матаролы стаў ужо пятым забітым баевіком ЛНР / ДНР. Ліквідацыю палявых камандзіраў, на думку спецыялістаў Stratfor, можна растлумачыць жаданнем Расіі закласці аснову для хуткага выхаду з акупаваных тэрыторый Данбаса, паведамляе Корреспондент.net
 
Акрамя таго, Крэмль таксама хацеў бы ліквідаваць сведак датычнасці Расіі да ваенных злачынстваў, у прыватнасці, да крушэння ў Данецкай вобласці Боінга малайзійскіх авіяліній.

Нагадаем, Матаролу забілі 16 кастрычніка ў ліфце дома, у якім ён пражываў. Спрацавала выбуховае прыстасаванне, баявік знаходзіўся ў эпіцэнтры выбуху і атрымаў смяротныя траўмы. 

Ва Украіне Матарола быў аб'яўлены ў вышук. Служба бяспекі Украіны вінаваціла яго ў здзяйсненні злачынстваў па арт. 438 КК (парушэнне законаў і звычаяў вайны). У прыватнасці СБУ сцвярджае, што Паўлаў асабіста адказны за прымяненне катаванняў і публічныя расстрэлы.

У студзені 2015 года Матарола быў уключаны ў санкцыйны спіс ЕС.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: