Стывен Хокінг падзяліўся з усім светам сваёй дысертацыяй

Знакаміты фізік і папулярызатар навукі Стывен Хокінг адкрыў доступ да сваёй доктарскай дысертацыі аб сусветах, якія пашыраюцца.
Фота ВВС

Фота ВВС

Тэкст даступны на сайце архіва Кембрыджскага ўніверсітэта.

Пра гэта паведамляюць сусветныя СМІ са спасылкай на Mashable, піша focus.ua.

"Робячы маю кандыдацкую дысертацыю адкрытай, я спадзяюся натхніць людзей па ўсім свеце, каб яны паглядзелі на зоркі, а не ўніз на ногі. Каб яны задаліся пытаннем аб нашым месцы ў Сусвеце і паспрабавалі разабрацца ў космасе", — гаворыцца ў заяве Хокінга.

У сваёй дысертацыі "Уласцівасць сусветаў, які пашыраюцца" Хокінг разглядаў наступствы пашырэння Сусвету, тэорыі гравітацыі, здагадкі аб прычынах ўтварэння галактык і даказаў непазбежнасць сінгулярнасці ў касмалагічных мадэлях.

Па паведамленні супрацоўнікаў архіва, дысертацыя была адной з самых запатрабаваных работ для размяшчэння ў адкрытым доступе, на яе паступалі сотні запытаў. У апошнія месяцы сотні чытачоў зрабілі запыты, каб загрузіць тэзісы работы Хокінга.

"Любы, у любым месцы ў свеце павінен мець свабодны, бесперашкодны доступ не толькі да маіх даследаванняў, але і да даследаванняў кожнага вялікага і дапытлівага розуму па ўсім спектры чалавечага разумення", — сказаў Хокінг.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: