Суд ЕС: аднаполыя шлюбы — падстава для віду на жыхарства сужэнца

Суд Еўрасаюза ў Люксембургу, які з'яўляецца аналагам Канстытуцыйнага суда для асобных краін, выдаў пастанову, якая абавязвае ўлады ўсіх краін ЕС прызнаць аднаполы шлюб падставай для прадастаўлення віду на жыхарства сужэнцу — неграмадзяніну ЕС.

Reuters

Reuters

Пастанова тычыцца нават тых краін, якія не дазваляюць і не прызнаюць аднаполыя шлюбы. У рашэнні суда асобна сказана, што паняцце «сужэнец» пры прадастаўленні віду на жыхарства варта разглядаць як гендэрна-нейтральнае.

Суд вынес рашэнне справы аб ВНЖ на падставе аднаполага шлюбу, заключанага паміж грамадзянамі Румыніі і ЗША. Румынія не прызнае аднаполыя шлюбы, таму саюз яны зарэгістравалі ў 2010 годзе ў Бельгіі.
Пасля заключэння шлюбу ў 2012 годзе пара вырашыла пасяліцца ў Румыніі. Але грамадзяніну ЗША улады Румыніі адмовілі ў відзе на жыхарства па прычыне шлюбу, на падставе таго, што ў гэтай краіне аднаполыя шлюбы не прызнаюць. Муж і жонка падалі пазоў у румынскі суд, ён дайшоў да Канстытуцыйнага суда Румыніі, а адтуль быў накіраваны ў Суд ЕС.

У пастанове суда ў Люксембургу сказана, што дакумент ніяк не ўплывае на нацыянальнае шлюбнае заканадаўства, якое ва ўсіх краінах ЕС рознае, у тым ліку і ў частцы аднаполых шлюбаў. Але дзяржавы ЕС, на думку суда, не могуць парушаць права грамадзянаў ЕС на свабоду перамяшчэння і выбар месца жыхарства, якое прама вынікае з дырэктывы Еўрасаюза. Таму, калі такі грамадзянін ЕС захоча разам з сужэнцам пасяліцца ў любой краіне ЕС, і іх шлюб афіцыйна зарэгістраваны — улады краіны, абранай для месца жыхарства, абавязаны прызнаваць любы, у тым ліку і аднаполы, шлюб.

Па стане на сакавік 2018 года аднаполыя шлюбы можна было заключаць ў Бельгіі, Даніі, Францыі, Германіі, Ісландыі, Люксембургу, Мальце, Нідэрландах, Нарвегіі, Партугаліі, Іспаніі, Швецыі і Вялікабрытаніі. З 1 студзеня 2019 года гэта магчымасць таксама з'явіцца ў Аўстрыі. Чэхія, Андора, Харватыя, Кіпр, Эстонія, Грэцыя, Італія, Ліхтэнштэйн, Венгрыя, Славенія, Швейцарыя рэгіструюць аднаполыя шлюбы як партнёрства, але не прызнаюць іх шлюбамі афіцыйна, а Польшча прызнае магчымасць такіх партнёрстваў у абмежаванай колькасці выпадкаў.

currenttime.tv

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: