Суд Кіева пачне агучваць прысуд Януковічу 24 студзеня

Абалонскі раённы суд Кіева пачне агучваць прысуд экс-прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу па інкрымінаванай яму справе аб дзяржздрадзе 24 студзеня.
Фота: Getty Images

Фота: Getty Images

«24 студзеня 2019 года ў 09:00 у памяшканні суда адбудзецца абвяшчэнне прысуду ў крымінальнай вытворчасці па абвінавачванні Януковіча Віктара Фёдаравіча», — адзначаецца ў сераду ў паведамленні суда.

Абалонскі раённы суд завяршыў разгляд справы Януковіча, які абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе, 5 снежня 2018 года. Сам былы прэзідэнт Украіны не змог выступіць у судзе з апошнім словам па відэасувязі з-за хваробы.


Справа аб дзяржздрадзе

У ходзе падзеяў у Кіеве ў лютым 2014 года тагачасны прэзідэнт Віктар Януковіч быў адхілены ад улады. Вярхоўная рада прыняла пастанову аб яго самаўхіленні ад выканання канстытуцыйных паўнамоцтваў і прызначэнні пазачарговых выбараў прэзідэнта.

Сам Януковіч у сувязі з "узнікненнем пагрозы для асабістай бяспекі" вымушаны быў пакінуць спачатку Кіеў, а затым і краіну.


Паводле tass.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!