Суд у Германіі вынес беспрэцэдэнтнае рашэнне аб катаваннях у Сірыі. Прыклад для Беларусі?

Суд у нямецкім Кобленцы асудзіў былога супрацоўніка Сірыйскай таемнай паліцыі на 4,5 гады пазбаўлення волі за саўдзел у злачынствах супраць чалавечнасці ў сябе на радзіме.


Былы агент Сірыйскай сакрэтнай службы Эяд А. быў асуджаны на чатыры з паловай гадыў турэмнага зняволення паводле абвінавачання ў дапамозе злачынствам супраць чалавечнасці, паведамляе АФН са спасылкай на «Deutsche Welle».

44-гадовага мужчыну абвінавачвалі ў тым, што ён здзяйсняў аблавы на людзей пасля антыўрадавых дэманстрацый у сірыйскім горадзе Дума ў 2011 годзе і дастаўляў іх у цэнтр зняволення, дзе іх катавалі.

Пракуроры сцвярджалі, што чалавек даставіў не менш за 30 антыўрадавых пратэстоўцаў у таемную турму паблізу Дамаска, вядомую як Аль-Хаціб, для катаванняў у 2011 годзе.

Пракуроры патрабавалі прысудзіць яму пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі. Абарона хадайнічала аб апраўданні, аргументуючы сваю пазіцыю тым, што абвінавачанага маглі забіць, калі б ён не выканаў загады.

Абарона таксама заявіла, што, хоць Эяд А. дапамагаў затрымліваць людзей, ён урэшце не выканаў загад свайго начальніка расстрэльваць іх.

Эяд А. дэзерціраваў у 2012 годзе і праз год збег з Сірыі. Правёўшы некаторы час у Турцыі і Грэцыі, ён прыбыў у Германію ў 2018 годзе, дзе яго пазналі ахвяры, некаторыя з якіх прыехалі ў Германію як уцекачы.

Ён быў арыштаваны ў 2019 годзе разам з былым высокапастаўленым сірыйскім чыноўнікам Анварам Г., які таксама знаходзіцца пад следствам у Кобленцы.

Прысуд у горадзе Кобленц на захадзе Германіі — першы выпадак, калі суд за межамі Сірыі вынес пастанову з нагоды катаванняў, якія ўжываюцца рэжымам прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

Праваабаронцы спадзяюцца, што гэтае рашэнне створыць прэцэдэнт для іншых спраў.

Пры ўзбуджэнні справы нямецкія пракуроры спасылаліся на прынцып універсальнай юрысдыкцыі ў міжнародным праве, які дазваляе ў іншых краінах прыцягваць да адказнасці ў судовым парадку за злачынствы, учыненыя за межамі краіны.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: