Суд у Кёльне выдаў ордэр на арышт пяці расійскіх футбольных фанатаў

Іх затрымалі ў чацвер за ўдзел у групавой бойцы з турыстамі з Іспаніі, хоць афіцыйных абвінавачванняў пакуль не прад'яўлена.

Ілюстрацыйнае фота


У Кёльне фанаты апынуліся, абыходзячы Брусэль пасля нядаўняга матчу зборных Англіі і Славакіі. Групавое нанясенне небяспечных цялесных пашкоджанняў — так кваліфікавалі дзеянні расійцаў. Пецярых затрымалі, а аднаго адпусцілі, паколькі не змаглі знайсці пацверджанняў яго віны — паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на кіраўніка прэс-службы Кёльнскай паліцыі Вольфганга Бальдеса. Той паведаміў, што іспанцам дасталася ад расійскіх хуліганаў прама ў Кёльнскага сабора, калі першыя расклейвалі плакаты антыфа на вуліцах нямецкага горада. Аднаму з іспанцаў зламалі нос, напярэдадні пацярпелага ўжо выпісалі з лякарні.

Затрыманню паспрыяла тое, што пасля навагодніх беспарадкаў з удзелам мігрантаў з арабскіх краін тэрыторыя паміж саборам і галоўным чыгуначным вакзалам Кёльна ўзмоцнена ахоўваецца, а адзін з супрацоўнікаў сіл правапарадку ў цывільным таксама стаў аб'ектам агрэсіі з боку расійцаў. Ён і выклікаў нарад, які спыніў бойку ў самы яе разгар. У паліцыі Кёльна падкрэслілі, што інцыдэнт можа пацягнуць сур'ёзныя наступствы для ўсіх, хто паспрабуе парушыць парадак на вуліцах горада.

Згодна з нямецкімі законамі расійцам за пабоі можа пагражаць да 10 гадоў, а за правакацыі ў дачыненні да вартаўніка правапарадку — яшчэ да двух гадоў пазбаўлення волі.

Паводле «Эхо Москвы»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: