Суд разгледзіць пазоў Макарэвіча да Праханава

У Савелаўскім судзе Масквы сёння павінны адбыцца слуханні па пазове музыканта Андрэя Макарэвіча да газеты «Известия» і пісьменніка Аляксандра Праханава аб абароне гонару і годнасці. Падчас дасудовых разглядаў бакі не прыйшлі да міравога пагаднення.



Лідэр «Машины времени» настойвае, каб газета «Известия» і яе аўтар апублікавалі абвяржэнне пра канцэрт Макарэвіча на  Данбасе. У артыкуле сцвярджалася, што музыка выступіў перад украінскімі вайскоўцамі. Сам Макарэвіч неаднаразова заяўляў, што даваў ва Украіне канцэрт перад дзецьмі бежанцаў.
 
 
Макарэвіч патрабуе таксама матэрыяльнай кампенсацыі, якую ў выпадку перамогі ў судзе ён паабяцаў пералічыць дзецям, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў на Данбасе. Якую менавіта суму ён запытаў у якасці кампенсацыі, музыка, па яго словах, не памятае.
 
 
У жніўні перад украінскімі бежанцамі ў горадзе Святагорск выступіў лідэр «Машины времени» Андрэй Макарэвіч. Многія расійскія грамадскія дзеячы і палітыкі назвалі дзеянні Макарэвіча «антырасійскімі» і нават прапанавалі пазбавіць музыку ўсіх званняў і ўзнагарод. Пасля гэтага былі адмененыя выступы Макарэвіча ў многіх гарадах Расіі. Музыка напісаў адкрыты ліст прэзідэнту Пуціну з просьбай спыніць паток «бруду і паклёпу».
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-11-18 14:24:26
Неперспектыўны занятак - ваяваць з клоўнамі. Пра гэта нядаўна добра сказаў А. Глобус з нагоды прыезду ў Мінск "особо духовного" акцёра з Расіі.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: