Супраць Украіны ажыццяўляецца рэйдэрская атака — Саакашвілі

Расія ажыццяўляе рэйдэрскую атаку на ўкраінскую дзяржаўнасць. Пра гэта заявіў Міхаіл Саакашвілі, прэзідэнт Грузіі ў 2004-2013 гадах, на брыфінгу ў Доме прафсаюзаў, дзе дзейнічае Штаб нацыянальнага супраціву.



Ён і былы прэм'ер - міністр Малдовы Улад Філат прыбылі ў Кіеў выказаць салідарнасць з украінскімі пратэстоўцамі.
 
 
«Мы тут не для таго, каб падтрымаць канкрэтнага палітыка ці палітычную сілу, хоць нас звязваюць партнёрскія адносіны з некаторымі з партый, якія ўдзельнічаюць у пратэсце. Мы тут, каб выказаць салідарнасць з украінскім народам, той моладдзю, якая хоча лепшага будучага. І вядома, мы тут, таму што думаем пра будучыню нашых краін»,  —  адзначыў Саакашвілі.
 
 
Пры гэтым ён адзначыў, што ўнутраныя ўкраінскія працэсы замежных палітыкаў не тычацца, і дадаў, што заўсёды падтрымліваў партнёрскія адносіны з прэзідэнтам Януковічам і гатовы далучыцца да перамоваў для мірнага ўрэгулявання канфлікту і пераадолення палітычнага крызісу ва Украіне .
 
 
«Для нас жыццёва важна, каб Украіна была складнікам агульнага еўрапейскага інтэграцыйнага працэсу»,  —  адзначыў былы прэм'ер - міністр Малдовы Улад Філат.
 
 
Абодва палітыка таксама выступілі і перад мітынгоўцамі на Майдане. Раней паведамлялася, што на Еўрамайдане ў намётах ўжо некалькі дзён жывуць сябры партыі Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух».
 
 
Раней у гэтым месяцы прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што тое, што адбываецца ў Кіеве, гэта не рэвалюцыя, як яе называе ўкраінская апазіцыя, а пагромы.
 
 
Прэзідэнт Расіі заявіў: тое, што адбываецца на вуліцах Кіева, не мае прамога дачынення да ЕС, гэта унутрыпалітычныя праблемы. «Спрабуюць расхістаць ўнутрыпалітычныя працэсы», — сказаў Пуцін. Паводле яго слоў, гэта «добра падрыхтаваная акцыя». «Але мы спадзяемся, што сітуацыя ў Кіеве стабілізуецца. Якім бы ні быў выбар Украіны, Расія яго будзе падтрымліваць»,  —  падкрэсліў ён.
 
 
З 21 лістапада, калі ўрад Украіны прыняў распараджэнне аб прыпыненні падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам і ўзмацненні супрацоўніцтва з Расіяй, ва Украіне пачаліся масавыя акцыі пратэсту і мітынгі.
 
 
Пасля жорсткага разгону беркутаўцамі Еўрамайдану ў ноч на 30 лістапада ў Кіеве, акцыі пратэсту па ўсёй краіне аднавіліся і ўзмацніліся.
 
 

radiosvoboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: